Юрый Шаўцоў: Еўрасаюз можа запрасіць Лукашэнку ў Вільню, калі перад тым вызваляць палітвязняў
Такое меркаванне ў гутарцы з Еўрарадыё выказаў палітолаг Юрый Шаўцоў.
Нагадаем, што амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Андрэй Гіро заявіў: афіцыйны Мінск хоча атрымаць запрашэнне на Віленскі саміт Усходняга партнёрства на імя кіраўніка дзяржавы. А потым Беларусь сама вырашыць, каго паслаць на гэтае мерапрыемства.
Юрый Шаўцоў лічыць такі варыянт верагодным:
Шаўцоў: "Тэарэтычна, напэўна, можа, калі зараз будуць выпушчаныя тыя людзі, якіх у Еўрасаюзе лічаць палітзняволенымі. Пасля гэтага адпадае галоўная ўмова для нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і Еўропай".
Разам з тым палітолаг звяртае ўвагу на тое, што ўвосень чакаецца падзея, якая абвострыць адносіны Беларусі і Еўропы. Акурат напярэдадні Віленскага саміту пройдуць беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні ў Беларусі. Тады ж чакаюцца вайсковыя вучэнні NATO ў Польшчы. Гэтыя вучэнні абавязкова будуць суправаджацца ростам напружанасці паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. І яны могуць паўплываць на нармалізацыю нашых адносінаў, мяркуе Шаўцоў.
Андрэй Елісееў: Афіцыйны Мінск чакае ад Еўрасаюза гарантыяў
Фота — qwas.ru