З 13 сакавіка ЗША забараняюць уезд з краін Шэнгенскай зоны

З 13 сакавіка ЗША забараняюць уезд з краін Шэнгенскай зоны

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што з-за каранавіруса забараняе ўезд у Злучаныя Штаты з краін Шэнгенскай зоны. Як вядома, у яе ўваходзяць Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Грэцыя, Венгрыя, Ісландыя, Італія, Іспанія, Латвія, Літва, Люксембург, Ліхтэнштэйн, Мальта, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Славенія, Славакія, Швецыя і Швейцарыя. Трамп лічыць, што гэтыя краіны не прынялі патрэбных мер па недапушчэнні распаўсюду каранавіруса і фіксуюцца выпадкі, калі ў ЗША адтуль прыязджаюць людзі, ім заражаныя.

Забарона ўводзіцца з 13 сакавіка, яна будзе дзейнічаць 30 дзён. Яна датычыць і ўсіх тых (акрамя амерыканцаў), хто наведваў краіны Шэнгенскай зоны ў папярэднія два тыдні.

11 сакавіка Сусветная арганізацыя аховы здароўя аб'явіла пандэмію COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі