З 4 траўня МАЗ адпраўляе работнікаў на "канікулы"
З 4 да 8 траўня МАЗ адпраўляе работнікаў на "канікулы", паведамляе TUT.by. Перанос працоўных дзён на восень-зіму на прадпрыемстве патлумачылі нядаўнім працягненнем з-за каранавіруса непрацоўных дзён у Расіі да 11 траўня. Адтуль паступаюць камплектуючыя, туды ж пастаўляецца прадукцыя.
Пры гэтым у некаторых падраздзяленнях аўтамабільнага завода праца будзе ісці і ў выхадныя, і ў святочныя дні. Сярод іх — працаўнікі, занятыя ў вытворчасці аўтобусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.