З Афганістана і Самалі: мігранты працягваюць прабірацца ў Польшчу праз Беларусь
Польскі памежнік / twitter.com/Straz_Graniczna
За 24 снежня з Беларусі ў Польшчу спрабавалі незаконна перайсці 34 замежнікі, паведамляе памежная служба Польшчы. З іх 22 грамадзяніна Афганістана. Яшчэ шэсць чалавек былі з Сірыі, двое — з Емена, а таксама два грамадзяніна Ірака і грамадзяне Егіпта і Самалі.
У раёне памежнага пераходу "Баброўнікі" пяць чалавек пераплылі Свіслач, каб трапіць у Польшчу. Група складалася з людзей з Сірыі і Егіпта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.