З Беларусі дэпартавалі расіяніна, з-за 10 еўра ў пашпарце
З Беларусі дэпартавалі тэрмінам на адзін год 46-гадовага расіяніна. Ён ехаў з Польшчы ў Расію. У пункце пропуску "Дамачава" на беларуска-польскай мяжы мужчына перадаў памежніку пашпарт, у якім аказалася банкнота — 10 еўра. Прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта адзначае, што тлумачэнне пра выпадкова пакінутыя грошы "не апраўдала яго дзеянняў". І яны былі ацэнены, як "падбухторванне да парушэння ўстаноўленага парадку памежнага кантроля".
Расіяніна папярэдзілі і дэпартавалі.