З Беларусі дэпартавалі ўкраінскага бізнэсоўца, якога Расія лічыць тэрарыстам

З Беларусі дэпартавалі ўкраінскага бізнэсоўца, якога Расія лічыць тэрарыстам

У Мінску затрымалі і дэпартавалі з тэрыторыі Беларусі вядомага ва Украіне бізнэсоўца Міколу Латанскага, перадае Радыё "Свабода".

Латанскага затрымалі позна ўвечары 23 кастрычніка ў гатэлі "Славянскі" побач з "Мінск-Арэнай". Як распавёў сам украінец, яму заявілі, што ён належыць да "тэрарыстычнай экстрэмісцкай узброенай арганізацыі, якая ажыццяўляе падрыўную дзейнасць на тэрыторыі Расіі“.

Бізнэсоўца адпусцілі з міліцыі, загадаўшы яму да 24 кастрычніка пакінуць тэрыторыю Беларусі. Ва Украіну ён вярнуўся на аўто разам з жонкай Таццянай

Перад паездкай у Мінск Латанскі паведамляў, што ў яго запланаваны шэраг сустрэч: у Алімпійскім камітэце Беларусі і з "людзьмі, якія рыхтуюць беларускіх спартсменаў да Алімпіяды ў Токіа ў 2020 годзе".

Як распавядала Еўрарадыё, ў ноч на 25 кастрычніка ў Мінску затрымлівалі таксама ўкраінскага журналісту Міколу Балабана. Яго пераблыталі з цёзкам, унесеным у "чорны спіс" у Расіі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі