З Беларусі эвакуявалі экс-палітвязня Аляксея Галоўкіна

Аляксей Галоўкін

Аляксей Галоўкін / @volhaklas

IT-інжынеру з Гродна і былому палітвязню Аляксею Галоўкіну дапамаглі эвакуявацца з Беларусі. Пра гэта расказваюць праваабаронцы. Мужчыну адправілі на тры гады ў калонію за каментары ў Інтэрнэце. Аляксея абвінавачвалі паводле чатырох артыкулаў, у тым ліку ў "гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі", і асобна — у дачыненні да "службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі".

У канцы жніўня стала вядома, што Аляксей на волі, але за некалькі месяцаў да гэтага супраць яго завялі новую крымінальную справу па тых жа артыкулах, але нібыта па новых эпізодах. У Аляксея ёсць інваліднасць, у яго праблемы з суставамі. Яму складана рухацца. Цяпер Аляксей Галоўкін знаходзіцца ў бяспецы ў Швейцарыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі