З Беларусі ў Літву збег мядзведзь

Мядзведзь паляваў на ласяня, якое перабегла мяжу перад ім

Мядзведзь паляваў на ласяня, якое перабегла мяжу перад ім / vsat.lrv.lt

З Беларусі ў Літву збег мядзведзь. Мяркуецца, што ён паляваў на ласяня, якое перабегла мяжу перад ім. Увечары 30 чэрвеня гэта зафіксавалі літоўскія памежнікі з Кабульскай заставы.

У гэтым месцы мяжы знаходзіцца балота, таму там не пабудавалі плот і не паставілі калючы дрот, але ўсталявалі камеры відэаназірання. Мядзведзь адстаў ад ласяня на 40 секунд і, відаць, працягнуў пераслед ужо на літоўскай тэрыторыі. Назад да мяжы яны не вярнуліся.

Мядзведзі рэгулярна гуляюць на беларуска-літоўскай мяжы. У траўні мядзведзь з Беларусі схадзіў у Еўрасаюз і праз тры гадзіны вярнуўся.

З Беларусі ў Літву збег мядзведзь
Ласяня апярэджвала мядзведзя на 40 секунд / vsat.lrv.lt

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі