З "Беларуськалія" звольнілі яшчэ 6 удзельнікаў забастоўкі
З "Беларуськалія" звольнілі яшчэ 6 удзельнікаў забастоўкі. Агульная колькасць звольненых у лістападзе "за прагулы" склала 55 чалавек. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал прадпрыемства. Ён заклікае "не паддавацца на правакацыі", бо "паход у стачкам" — гэта не часовае мерапрыемства, а рэальныя прагулы і звальненні". І 55 чалавек ужо "страцілі працу і сацыяльны пакет", а на іх месцы прыходзяць "кваліфікаваныя кадры".
У лістападзе амаль штодня па некалькі работнікаў "Беларуськалія" аб'яўлялі пра далучэнне да агульнанацыянальнага страйку. Каб спыніць гэты працэс, кіраўніцтва прадпрыемства пайшло на масавыя звальненні. 19 лістапада стала вядома, што звольнены "за прагулы" 49 страйкоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.