З Гродна ў Польшчу будуць хадзіць бясплатныя аўтобусы для шопінг-турыстаў

З Гродна ў Польшчу будуць хадзіць бясплатныя аўтобусы для шопінг-турыстаў

З Гродна ў Беласток будуць хадзіць бясплатныя аўтобусы для шопінг-турыстаў. З такой ініцыятывай выступілі прадстаўнікі беластоцкага аўтлета, які пакуль не стаў цэнтрам прыцягнення пакупнікоў. Рэйсы будзе ажыццяўляць польскі перавозчык на мікрааўтобусе Mercedes Sprinter, дзе можна пасадзіць 19 чалавек, піша Onliner.by

Аўтобус будзе адпраўляцца кожную суботу з гродзенскага аўтавакзала ў 7.00 і ў 9.00 прыбываць у Outlet Białystok. Пакупнікам дадуць тры гадзіны па пакупкі і пасля гэта аўтобус будзе вяртацца ў Гродна.

Скарыстацца бясплатным маршрутам “па сваіх справах” не атрымаецца — аўтобус не будзе заязджаць у іншыя крамы і павінен вярнуцца з той самай групай пасажыраў, якая і выехала. У адваротным выпадку прапажай будзе займацца польская паліцыя.

Шоп-туры ў Беласток з’яўляюцца папулярнай паслугай і ў Гродне каштуюць ад 120 да 150 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі