З канца чэрвеня беларусы набылі валютных дзяржаблігацый на 635 тыс долараў
Максімальны аб'ём адной здзелкі склаў 100 тысяч долараў.
У Беларусі з 22 чэрвеня ў мэтах развіцця фінансавага рынка Міністэрства фінансаў прапаноўвае насельніцтву новы інструмент укладання свабодных грашовых сродкаў — дзяржаўныя валютныя аблігацыі. Міністэрства размясціла іх для фізічных асоб на суму 50 млн долараў пад 7 % гадавых на тэрмін 1 год.
Па выніках рэалізацыі гэтых каштоўных папер за перыяд з 22 чэрвеня па 31 ліпеня 2015 года фізічнымі асобамі набыта гэтых каштоўных папераў на агульную суму 635 тыс долараў. Максімальны аб’ём адной здзелкі склаў 100 тыс. долараў, паведамляе Міністэрства фінансаў.
Дзяржаўныя валютныя аблігацыі з'яўляюцца высокапрыбытковым і надзейным фінансавым інструментам. Працэнты па ўказаных валютных аблігацыях налічваюцца штоквартальна і не абкладаюцца падаткам.
Фота: money.tradernet.ru