З хакейнай пляцоўкі — у алігархі: чым адметны скандальны сенатар Баскаў — эфір
Дзмітрый Баскаў / hcdinamo.by
Былы асабісты трэнер Мікалая Лукашэнкі, беларускі функцыянер з хакейнай абоймы Лукашэнкі Дзмітрый Баскаў, дзякуючы такой блізкасці да “цела”, зрабіў бліскучую чынавенскую і бізнес-кар’еру. Хоць менавіта гэтая блізкасць і датычнасць да забойства Рамана Бандарэнкі і сталі прычынай санкцый, накладзеных на Баскава замежнымі інстытуцыямі. Што не перашкаджае бізнес-імперыі Баскава прырастаць усё новымі прыбытковымі праектамі. Не экс-хакеіст, а проста нейкі бізнес-геній гэты сенатар Баскаў!
Як і з чаго пачалася кар’ера мяла каму вядомага экс-хакеіста Баскава, і пры чым тут Коля Лукашэнка і забойства Рамана Бандарэнкі? Чым адметныя бізнес-праекты, якімі прырастае імперыя Баскава, і ці не з’яўляецца сам Баскаў не больш як шырмай? Ці можна сцвярджаць, што поспех у бізнесе Баскава — не што іншае, як вынік карупцыйных сувязяў яго з сям’ёй Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Карпека ў 13.00.