З крамы ў Мазыры другі раз за месяц скралі сейф з грашыма

З крамы ў Мазыры другі раз за месяц скралі сейф з грашыма

З крамы ў Мазыры другі раз за месяц скралі сейф з грашыма. Як інфармуе тэлеканал АНТ, уначы зламыснікі трапілі ў памяшканне пасля таго, як узламалі металічныя дзверы. Высветлілася, што ў краме не было сігналізацыі, адсутнічала відэаназіранне каля ўваходу, не было нават асвятлення каля будынка.

Злодзеі забралі сейф з вечаровай выручкай — больш за 30 млн рублёў. Раней невядомыя вынеслі з крамы сейф з 40 млн.

Праваахоўнікі звяртаюць увагу на тое, што ўладальнік крамы, нягледзячы на некалькі папярэджанняў і штрафаў, працягваў эканоміць на сучасных сродках аховы гандлёвага аб'екта.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі