З Мінска затрымліваюць рэйсы ў Турцыю

З Мінска затрымліваюць рэйсы ў Турцыю

Паводле апошніх дадзеных, самалёт авіякампаніі BELAVIA, які мусіў выляцець з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у Анталію ў 4:05 затрымлівае вылет да 18:15.

Гэты ж рэйс адпаведна затрымліваецца і ў адваротным напрамку. Па папярэдніх звестках, яго вылет з турэцкага аэрапорта адбудзецца ў 22:10 (быў запланаваны на 08.00), прылёт у Мінск чакаецца ў нядзелю, 17 ліпеня, у 01:05 ночы.

Два іншыя рэйсы па маршруце Мінск-Анталія-Мінск будуць выконвацца па раскладзе. Вылеты запланаваныя на 17:15 і 18:30.

16 ліпеня таксама мусіць выконвацца рэйс “Turkish Airlines” з Мінска ў Стамбул у 17:10. Пра яго затрымкі пакуль не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі