З мінскай лякарні выгналі вернікаў, якія раздавалі Новыя Запаветы

З мінскай лякарні выгналі вернікаў, якія раздавалі Новыя Запаветы

4 чэрвеня з адной з мінскіх лякарняў супрацоўнікі выгналі вернікаў, якія раздавалі хворым Новыя Запаветы на рускай мове ў сінадальным перакладзе (г.зн. зацверджаныя кіраўніцтвам Рускай праваслаўнай царквы). Таксама вернікі падбадзёрвалі хворых і маліліся за іх, калі тыя прасілі. Пра гэтае здарэнне сайту krynica.info распавёў юрыст, евангельскі хрысціян Сяргей Луканін

Ён паведаміў, што ў такім служэнні ўдзельнічаюць вернікі розных хрысціянскіх цэркваў. Яно адбываеца раз у месяц па нядзелях.

Адна з пацыентак запыталася ў Луканіна, ці пакланяецца ён святым. Вернік-пратэстант паспрабаваў ухіліцца ад адказу, тады жанчына абвінаваціла яго ў сектанцтве. "Адразу выйшлі з палаты, перайшлі ў іншую, але былі адтуль са скандалам выведзеныя мясцовым медперсаналам", — распавёў Луканін. Па яго словах, не дапамагло нават тое, што дазвол на раздачу Новых Запаветаў быў дадзены адказным урачом па лякарні. Дзяжурны лекар заявіла, што вернікі там не патрэбныя. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі