З мінскіх вуліц вывезлі ўжо больш за 100 тысяч кубаметраў снегу
Прыборка снегу
Ад пачатку снегападаў з вуліц Мінска на снежныя палігоны і снегасплаўны пункт вывезена больш за 100 тысяч кубаметраў снегу. Пра гэта інфармагенцтву "Мінск-Навіны" расказаў намеснік гендырэктара па ўтрыманні аб'ектаў добраўпарадкавання "Гаррамаўтадара Мінгарвыканкама" Арцём Ганчар.
Паводле яго, на сталічныя вуліцы для барацьбы з галалёдам высыпалі каля 25 тысяч тон солі і 13 тысяч тон пясчана-салянай сумесі. Акрамя таго, было выкарыстана больш за 50 тон галіту маркі А з інгібітарам, распрацаваным Нацыянальнай акадэміяй навук.
Гэтай зімой снег з мінскіх вуліц вывозяць на восем пляцовак для часовага складавання, а таксама на снегасплаўны пункт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.