З пачатку года ад IT-махляроў у Беларусі пацярпела больш за 10 тысяч чалавек

Кіраўнік МУС даручыў больш актыўна весці прафілактычную работу з пажылымі людзьмі

Кіраўнік МУС даручыў больш актыўна весці прафілактычную работу з пажылымі людзьмі / pixabay.com

Колькасць ахвяраў IT-зламыснікаў паводле вынікаў 8 месяцаў гэтага года перавысіла 10 тысяч чалавек. Пра гэта расказаў на калегіі МУС кіраўнік ведамства Іван Кубракоў. Ён даручыў сваім супрацоўнікам "задзейнічаць новыя інструменты для раскрыцця кіберзлачынстваў, выбудоўваць выразныя алгарытмы ўзаемадзеяння з усімі зацікаўленымі бакамі".

Акрамя таго, прынятае рашэнне павялічыць штат падраздзяленняў "К". Падраздзяленні наросцяць за кошт пераводу супрацоўнікаў з іншых службаў. Кубракоў таксама даручыў больш актыўна весці прафілактычную працу, асабліва з пажылымі людзьмі. У МУС кажуць, што гутаркі з пажылымі людзьмі даюць вынік. З пачатку года колькасць пацярпелых ад злачыннага падману пенсіянераў скарацілася на траціну — адзінкавымі сталі факты тэлефонных афёраў, калі пажылым людзям тэлефанавалі з паведамленнямі пра сваякоў, нібыта пацярпелых у ДТЗ. Між тым, у 2022 годзе такіх фактаў было амаль 900.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі