З пачатку года беларусаў у Літве стала на 14 тысяч больш
Беларусы ў Літве / delfi.lt
З пачатку года беларусаў у Літве стала на 14 тысяч больш. У лістападзе іх колькасць павялічылася да 45398 чалавек, піша Delfi са спасылкай на Дэпартамент міграцыі Літвы. Яшчэ больш істотна павялічылася колькасць украінцаў — з 31,7 тысячы да 91,4 тысячы чалавек. У Літве стала больш і расіян — з пачатку года больш чым на 2 тысячы (да 15,4 тысячы чалавек).
19 тысяч беларусаў жыве ў Вільні, 3500 — у Шаўляі, 3200 — у Віленскім раёне, 2600 — у Каўнасе, 1600 — у Каўнаскім раёне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.