З пачатку года на пешаходаў на роварных дарожках было складзена 244 пратаколы
З пачатку года ў Мінску на пешаходаў на роварных дарожках, у тым ліку п’яных, было складзена 244 пратаколы. Пра гэта гаворыць начальнік аддзела тэхнічных сродкаў і сістэм ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Навой. Гэтую заяву ён зрабіў на ток-шоў Форум, што праходзіла на тэлеканале Беларусь-1.
Начальнік аддзела таксама дадае, што ва ўсіх новых архітэктурных планах у горадзе ўжо закладзеныя веладарожкі. Але там, дзе пакуль выдзеленую дарожку немагчыма пракласці, дарожныя службы выкарыстоўваюць “спалучаны ходнік”. Гэта калі на адным ходніку разметкай падзеленая зона для руху пешаходаў і раварыстаў.