З пачатку тыдня колькасць легкавых аўто на ўезд у ЕС вырасла амаль у 5 разоў

Чарга з фур на выезд з Беларусі таксама вырасла / @gpkgovby​
Чарга з фур на выезд з Беларусі таксама вырасла / @gpkgovby​

З пачатку тыдня колькасць легкавых аўтамабіляў на ўезд у ЕС павялічылася амаль у 5 разоў, паведамляюць у прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. Вырасла і колькасць грузавікоў — у 1,5 разу.

Чэргі стаяць на польскім і літоўскім кірунку. На думку беларускага ДПК, калегі ў Літве і Польшчы не спяшаюцца і афармляюць адчувальна менш аўто ад устаноўленых нормаў. Так, на беларуска-польскай мяжы ў пунктах пропуску Тэрэспаль (Брэст) і Баброўнікі (Бераставіца) польскія кантрольныя службы аформілі 36% і 67% аўто ад устаноўленай нормы адпаведна, а ў літоўскім Мядзінінкаі (Каменны Лог) — 48%.

Аналагічная сітуацыя і з грузавымі аўтамабілямі. За мінулыя суткі на ўезд у Польшчу — у памежным пераходзе Баброўнікі (Бераставіца) — было аформлена 48% фур ад нормы. На ўездзе ў Літву афармлялася парадку 45% велікагрузаў ад устаноўленых дамоўленасцяў.

Нагадаем, на гэтым тыдні стала вядома, што платнага браніравання электроннай чаргі на мяжы ў Беларусі больш не будзе. Як патлумачылі аўтары новаўвядзення, гэта было зроблена, каб павысіць "эфектыўнасць працы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі