З пачатку вайны 14 беларусаў не пусцілі ў Латвію — чаму?

Рыга / pixabay
Рыга / pixabay

Латвія з пачатку расійскага ўварвання ва Украіну адмовіла ва ўездзе 59 замежнікам. Сярод іх — 14 грамадзянаў Беларусі, 39 грамадзянаў Расіі і 6 грамадзян іншых краінаў. Паводле ацэнкі службы, гэтыя людзі маглі ўяўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы Латвіі, піша агенцтва LETA.

Служба бяспекі Латвіі раней ужо заяўляла, што замежнікі, якія заязджаюць у краіну з Беларусі ці Расіі, будуць сутыкацца з узмоцненымі праверкамі на мяжы. У ходзе праверак памежнікі пастараюцца вызначыць тых, хто падтрымлівае ваенную агрэсію Расіі супраць Украіны.

"У ходзе праверак асаблівая ўвага надаецца замежнікам, якія, напрыклад, некалі служылі ў сілавых структурах Расіі або Беларусі", — піша латвійскае медыя.

Праблемы на мяжы паўстануць таксама ў тых, хто публічна дэманструе сімвалы, якія праслаўляюць расійскую агрэсію, ці адкрыта негатыўна ставіцца да самой Латвіі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі