З-пад варты вызвалілі менеджара культуры Сяргея Макарэвіча

Сяргей Макарэвіч / facebook.com/januskevic.books
Сяргей Макарэвіч / facebook.com/januskevic.books

Пасля пяці месяцаў за кратамі з-пад варты выйшаў менеджар культуры Сяргей Макарэвіч, піша "Наша Ніва". Інфармацыі пра яго справу практычна няма.

Сяргей Макарэвіч — супрацоўнік фонду "Вяртанне", які фінансава дапамагаў культурніцкім ініцыятывам. У кастрычніку 2022-га фонд быў ліквідаваны рашэннем Мінскага гарадскога суда.

Макарэвіча затрымалі 4 лістапада 2022 года пасля ператрусу ў яго дома. Меркавалася, што ён праходзіць па справе маёнтка Падароск — сядзібы пад Ваўкавыскам, якую аднаўлялі. Як і фонд "Вяртанне", "Маёнтак Падароск" — гэта ініцыятыва, якую фінансаваў бізнесовец і мецэнат беларускага паходжання Павел Падкарытаў.

Праваабаронцы прызналі Макарэвіча палітвязнем. Да свайго вызвалення ён перабываў у гродзенскай турме №1.

Паводле непацверджанай інфармацыі "НН", на мінулым тыдні следчы прапанаваў Макарэвічу вызваленне пад асабістае паручальніцтва. Цяпер, нібыта, паручальнікаў удалося знайсці.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі