З Расіі ў Беларусь вярнулі амаль 60 тон гародніны і садавіны

Расія вярнула ў Беларусь амаль 60 тон гародніны і садавіны. Груз быў увезены на расійскую тэрыторыю з парушэннямі, сцвярджае Рассельгаснагляд.

Як інфармуе РІА "Новости", у чацвер, 8 студзеня, у Смаленскай вобласці на аўтадарозе Масква — Мінск было спынена каля 20 тон польскіх яблыкаў, якія перавозіліся з парушэннем устаноўленых правілаў транзіту. Таксама звыш 40 тон плодаагародніннай прадукцыі везлі ў Расію без неабходных адзнак фітасанітарных інспектараў Беларусі, якія гарантуюць бяспеку пастаўкі.

Нагадаем, з канца лістапада 2014-га транзіт расліннай прадукцыі праз тэрыторыю Расіі ў трэція краіны, у тым ліку ў Казахстан, павінен ажыццяўляцца толькі праз пункты пропуску, размешчаныя на расійскім участку знешняй мяжы Мытнага саюза. Інфармацыя пра затрыманы і вернуты ў Беларусь груз з'яўляецца рэгулярна. Расіяне сцвярджаюць, што, нягледзячы на прынятыя меры, працягваюцца спробы ўвозу праз Беларусь з Еўропы прадукцыі, якая трапіла пад абмежаванні.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі