З вёскі, працаваў у Маскве: чым вядомы новы намкіраўніка АП Валерый Бельскі

Валерый Бельскі / СТБ
Валерый Бельскі / СТБ

На фоне разносу аграрыяў у Віцебскай вобласці Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Ім стаў цяпер ужо экс-дырэктар Інстытута эканомікі Акадэміі навук і вялікі спецыяліст па сельскай гаспадарцы Валерый Бельскі. Ён замяніў у АП экс-міністра эканомікі Мікалая Снапкова.

Пра Бельскага вядома няшмат. Ён нарадзіўся 30 кастрычніка 1968 года ў вёсцы Дзевашычы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне ў галінах АПК". Пасля гэтага два гады працаваў галоўным эканамістам саўгаса "Каліноўскі" ў родным Бялыніцкім раёне.

Сфера навуковых інтарэсаў Валерыя Бельскага — аграпрамысловы комплекс. У 2019 годзе ён абараніў доктарскую дысертацыю па дзяржаўным рэгуляванні сельскай гаспадаркі.

З 2012 па 2015 год Валерый Бельскі працаваў у Маскве, у структуры Еўразійскай эканамічнай камісіі.

У адным інтэрв'ю (у 2018 годзе) заявіў: "Надзейных альтэрнатыў расійскаму рынку для Беларусі, а таксама беларускаму малаку для Расіі пакуль няма".

Из деревни, работал в Москве: что известно о новом замглавы АП Валерии Бельском

Бельскі ўдзельнічаў у падрыхтоўцы дарожных карт па "паглыбленні інтэграцыі" Беларусі і Расіі, займаўся пытаннем уніфікацыі падатковага заканадаўства: "Першапачаткова нават пытанне не стаяла так, што трэба прыняць расійскае заканадаўства ў Беларусі. Гаворка ідзе аб прыняцці перадавых практык, якія ёсць на тэрыторыі РФ, і наадварот". Дарожную карту па падатках Лукашэнка і Пуцін так і не ўзгаднілі.

У 2019 годзе выступаў за тое, каб зрабіць 31 снежня выходным днём: "Трэба даваць людзям час для аднаўлення душэўных і фізічных сіл. Цяпер кажуць пра скарочаны працоўны тыдзень. Ён дае магчымасць захаваць рэсурс чалавека. Адпачынак — гэта перспектыва таго, што пасля размовы з дзецьмі, сваякамі ў чалавека з'явяцца рэсурсы і крэатыўныя ідэі". Аднак выходным зрабілі 2 студзеня 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі