З-за невядомага рэчыва ў Віцебску з дома эвакуявалі 18 чалавек
З-за невядомага рэчыва ў Віцебску з шматпавярховага дома эвакуявалі 18 чалавек, а сярод іх траіх дзяцей. Яго разлілі на падлозе, на сценах, падаконніку ў кватэры, у якой нікога не было. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 2 сакавіка. Ратавальнікаў выклікалі з-за невядомага паху, які адчувалі жыхары дома. Яны патрапілі ў кватэру, апаратура паказала, што шкодных рэчываў у паветры не было. Памяшканні апрацавалі растворам кальцыніраванай соды, паведамляе прэс-служба МНС.
Прайшло крыху больш за гадзіну і эвакуяваным жыхарам дазволілі вярнуцца ў кватэры. Цяпер высвятляецца, што ж за рэчыва было разліта і пры якіх абставінах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.