З-за падзення дрэваў дзясяткі населеных пунктаў у двух раёнах былі без святла

З-за падзення дрэваў дзясяткі населеных пунктаў у двух раёнах былі без святла

З-за падзення дрэваў на лініі электраперадач дзясяткі населеных пунктаў у Слонімскім і Дзятлаўскім раёнах Гродзенскай вобласці на працягу 25 студзеня былі без святла. Як інфармуе прэс-служба МНС, агулам было зафіксавана пяць такіх здарэнняў (у адным з іх прычына высвятляецца). У Дзятлаўскім раёне без электрычнасці заставаліся 20 населеных пунктаў, два філіялы санаторыяў. У Слонімскім раёне не было святла ў 17 вёсках. На раніцу 26 студзеня амаль паўсюль наступствы аварый былі ліквідаваныя.

Нагадаем, нядаўна Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў зрабіць усё, каб дрэвы больш не падалі на лініі электраперадач і не пакідалі без святла населеныя пункты (гл. відэа).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі