З-за санкцый супраць Беларусі Літва прыпыняе праект за 60 мільёнаў еўра

З-за санкцый супраць Беларусі Літва прыпыняе праект за 60 мільёнаў еўра

З-за санкцый супраць Беларусі Літва прыпыняе праект рэканструкцыі чыгункі за 60 млн еўра, паведамляе lrt.lt. Планавалася рэканструкцыя ўчастка Плунге — Шацейкяй. Аднак кіраўніцтва кампаніі LTG Infra, якая кіруе сеткай інфраструтуры чыгункі Літвы, у бліжэйшы час пачне працэдуру скасавання кантракту з кампаніяй Kauno tiltai. Апошняя раней выйграла тэндар на праектаванне і будаўнічыя працы.

"Геапалітычная сітуацыя, звязаная з санкцыямі, уведзенымі супраць Беларусі Еўрапейскім саюзам і ЗША, прымушае нас перагледзець акупнасць некаторых праектаў", — кажа гендырэктар LTG Infra Караліс Санкоўскіс. Паводле яго слоў, санкцыі могуць стаць прычынай зніжэння перавозак, а гэта паўплывае на прыбытак кампаніі. Таму, пасля ацэнкі рэзыкаў, рэалізацыю згаданага праекту прыпынілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі