З-за снегападу ў Мінску збоі ў працы грамадскага транспарту

У Мінску спыняліся тралейбусы (ілюстрацыйнае фота)

У Мінску спыняліся тралейбусы (ілюстрацыйнае фота) / minsknews.by

З-за снегападу ў Мінску збоі ў працы грамадскага транспарту, ён затрымліваецца. Раніцай у чацвер на некаторых вуліцах спыняўся рух тралейбусаў. Як паведамляе "Мінсктранс", "з-за ўмоў надвор'я" яны стаялі на праспектах Пушкіна і Партызанскім, Радыяльнай і Пераходнай вуліцах. Рух арганізоўвалі па іншых вуліцах. У некаторых месцах рух транспарту ўскладнілі ДТЗ (у тым ліку і на праспекце Незалежнасці).

10-бальныя заторы на вуліцах былі ў розных раёнах сталіцы. Працавала снегаўборачная тэхніка. У выніку нямала мінчукоў спазнілася на працу.

Мінскія ж улады паведамляюць, што "камунальныя службы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме".

Раніцай 18 студзеня ў Мінску вышыня снежнага покрыва дасягнула 21 см.

З-за снегападу ў Мінску збоі ў працы грамадскага транспарту

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі