За 2 месяцы ў Беларусі звольнілі тысячу чалавек па скарачэнні штатаў
Такую колькасць звольненых міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна лічыць нязначнай.
За студзень-люты ў Беларусі з-за скарачэння штатаў супрацоўнікаў звольнілі тысячу чалавек. Пра гэта ў эфіры АНТ распавяла міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна.
Марыяна Шчоткіна: "Звольнілі за студзень-люты толькі тысячу чалавек. Гэта аптымізацыя штатаў".
Пры гэтым міністр дадала, што тыповы беспрацоўны ў памежным раёне Беларусі — гэта "малады, добра апрануты чалавек на джыпе".