За 2015 год "Белавія" перавезла больш за 2 млн пасажыраў
Нацыянальная авіякампанія "Белавія" за 2015 год перавезла 2 088 985 пасажыраў. Пра гэта 3 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску з нагоды 20-годдзя кампаніі паведаміў генеральны дырэктар Анатоль Гусараў.
Летась авіякампанія выканала 27 348 рэйсаў (22 671 — рэгулярных і 4 677 — нерэгулярных). Штодзень з Мінска выконваецца 37 рэйсаў.
У пачатку сваёй дзейнасці ў 1996 годзе "Белавія" перавезла 394 299 пасажыраў і рабіла 11 рэйсаў за дзень, у 2006 годзе — 446 038 пасажыраў і толькі 9 рэйсаў за дзень.
З нагоды дня нараджэння авіякампанія праводзіць спецыяльную акцыю — 5 сакавіка ў суботу на сайце кампаніі будуць спецпрапановы па квітках. Акцыя будзе дзейнічаць толькі адзін дзень, яе падрабязнасці загадзя не распавядаюць.
Фота: БЕЛТА