За 2018 год на працу ў ПВТ уладкаваліся амаль 500 замежнікаў

За 2018 год на працу ў ПВТ уладкаваліся амаль 500 замежнікаў

З канца сакавіка 2018 года ў Парк высокіх тэхналогій (ПВТ) паводле спрошчанага парадку ўладкаваліся на працу амаль 500 замежнікаў, інфармуе МУС.

Большасць замежнікаў, якія прыбылі на працу ў ПВТ, — грамадзяне Расіі, Украіны, Казахстана і Азербайджана. Рэзідэнты ПВТ маюць магчымасць наймаць замежнікаў без дазволу для прыцягнення замежнай працоўнай сілы і без спецыяльнага дазволу на права працаваць у Беларусі. Гэтую магчымасць ім даў дэкрэт №8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі", які набыў моц 28 сакавіка 2018 года.

Рэзідэнту ПВТ на працягу трох працоўных дзён з даты заключэння працоўнай дамовы або кантракту з замежным работнікам трэба проста пісьмова паведаміць ў раённае падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі. Дазвол на часовае пражыванне такому замежніку выдаецца на тэрмін дзеяння кантракту. 

Дарэчы, агулам у 2018 годзе на працу ў Беларусь прыехалі амаль 16 тысяч замежных грамадзянаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі