За абразу прэс-сакратара МУС мінчука асудзілі на два гады "хатняй хіміі"

За абразу прэс-сакратара МУС мінчука асудзілі на два гады "хатняй хіміі"

32-гадовага Артура Суворава асудзілі на два гады "хатняй хіміі", піша праваабарончы сайт "Вясна". Цэнтральны суд Мінска прызнаў яго вінаватым у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Пацярпелай па справе была прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

25 верасня 2020 года Сувораў пакінуў пад публікацыяй з фота Чамаданавай каментар са словам “пропагандистская” і матам. Бок абвінавачання заявіў, што мужчына меў намер публічна абразіць прадстаўніка ўлады Чамаданаву “ў сувязі з выкананнем ёю службовых абавязкаў… па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, звязанай з электаральнай кампаніяй у РБ, рознымі палітычнымі поглядамі, пачуццём непрыязнасці да прадстаўнікоў улады, кіруючыся нізіннымі намерамі, якія выказаліся ў жаданні прадставіць Чамаданаву ў зневажальным становішчы ў вачах шырокай грамадскасці, адпомсціць за асвятленне ў СМІ і глабальнай сетцы інтэрнэт пытанняў, якія адносяцца да кампетэнцыі МУС”.

На судзе Сувораў цалкам прызнаў віну і прапанаваў кампенсаваць шкоду. Чамаданава выказала пажаданне, каб ён перавёў грошы за маральную кампенсацыю ў асацыяцыю дапамогі дзецям з інваліднасцю. Суму яна прапанавала абвінавачанаму назваць самому. Мінчук паведаміў, што гатовы пералічыць дзве тысячы рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі