За аўдыязапіс "Лукашэнка, сыходзь" гамельчуку прысудзілі год калоніі
Гамельчуку Сяргею Балахонаву прысудзілі год калоніі агульнага рэжыму за аўдыятрэк "Лукашэнка, сыходзь", які ён размясціў на сваёй асабістай старонцы ў сацсетцы "ВКонтакте", паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
На 22-гадовага хлопца пачалі крымінальную справу па абвінавачанні ў абразе прэзідэнта (арт. 368 КК).
На судзе Балахонаў прызнаў, што сапраўды апублікаваў аўдыязапіс. Пры гэтым ён дадаў, што палітычнай варожасці ні да каго на той момант не адчуваў.
У трэку ёсць нецэнзурная лексіка, таму на судзе яго слухалі толькі ў прысутнасці ўдзельнікаў працэсу, а астатніх папрасілі выйсці з залы.
Пасля абвяшчэння прысуду Балахонава ўзялі пад варту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.