За БЧБ-сцяжок у машыне гродзенскага фатографа аштрафавалі на 435 рублёў
Гродзенскага фатографа Валерыя Юдзіна аштрафавалі за бел-чырвона-белы сцяжок у машыне, перадае "Белсат".
Сцяжок у аўто палічылі пікетам. Фатографу прызначылі штраф у 435 рублёў (15 базавых).
Юдзіна затрымалі 22 красавіка на выездзе з двара ўласнага дома. Да вечара 23 красавіка яго трымалі ў ІЧУ.
Валерый — вядомы ў горадзе фатограф. У яго захоўваўся бел-чырвона-белы сцяг, які да 1995 года вісеў над гарвыканкамам Гродна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.