За беларускіх палітуцекачоў заступілася міністр эканомікі Літвы

Аўшрыне Арманайце / DELFI

Аўшрыне Арманайце / DELFI

Міністр эканомікі Літвы Аўшрыне Арманайце заклікае не ўзмацняць абмежаванні супраць беларусаў, бо гэта можа адбіцца на рэлакаваным беларускім бізнесе.

У інтэрв'ю радыёстанцыі Ziniu radijas яна называе справядлівай і збалансаванай сітуацыю, калі санкцыі супраць беларусаў не такія жорсткія, як супраць расіян.

"Мы прапануем не палохаць гэтых людзей, не выганяць іх з Літвы. Яны пакідалі свае дамы, шмат хто прыехаў з дзецьмі і змяніў сваё жыццё. Кагосьці выкінулі з Беларусі, хтосьці ўцякаў, баючыся рэпрэсіяў і адабрання маёмасці. Літва і Польшча сталі домам для гэтых людзей, для іхніх кампаній", — падкрэслівае Арманайце.

Некаторыя літоўскія палітыкі заклікаюць ураўнаваць санкцыі супраць расіян і беларусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі