За бірульку з "Пагоняй" беларуса затрымалі на памежным пераходзе

Бірулька з "Пагоняй"

Бірулька з "Пагоняй" / Aliexpress

У сярэдзіне кастрычніка ў Брэсце на памежным пункце пропуску "Варшаўскі мост" затрымалі мужчыну, у якога на сумцы была бел-чырвона-белая бірулька з гістарычным гербам "Пагоня", піша сайт "Зеркало".

За гэтую бірульку яго абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікеце. У пратаколе гаворыцца: "Правёў масавае мерапрыемства — адзіночнае пікетаванне без дазволу Брэсцкага гарвыканкама шляхам размяшчэння на дарожнай сумцы бірулькі з металу жоўтага колеру з выявай у выглядзе "бела-чырвона-белага" сцяга з гербам "Пагоня", які знаходзіцца на ім".

Суд над мужчынам прайшоў 16 кастрычніка. Беларуса аштрафавалі на 1110 рублёў (30 базавых велічыняў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі