У Мінску затрымалі цяжарную жанчыну з бел-чырвона-белым парасонам

Раней у Мінску жанчыны праводзілі вулічныя акцыі з БЧБ-парасонамі

Раней у Мінску жанчыны праводзілі вулічныя акцыі з БЧБ-парасонамі / svaboda.org

У Мінску ў 2-м завулку Баграціёна затрымалі цяжарную жанчыну з бел-чырвона-белым парасонам. Схапілі проста на вуліцы. Суд прысудзіў ёй вялікі штраф — 1850 рублёў, піша "Зеркало".

Адміністрацыйную справу ў кастрычніку разглядаў суд Партызанскага раёна сталіцы. Жанчыну прызналі вінаватай у правядзенні "несанкцыянаванага пікетавання" пры дапамозе... парасона. "З мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных настрояў ішла з бел-чырвона-белым парасонам, дэманструючы яго грамадзянам", — напісалі міліцыянеры ў пратаколе. Доказам было фота.

Мінчанка на судзе прызнала віну часткова. Яна сказала, што не пераследвала палітычных мэтаў, а проста хавалася парасонам ад дажджу. Цяпер жа жанчына "разумее, што яе дзеянні маглі выклікаць рэакцыю з боку грамадзян, якія бачылі яе".

Суд "выявіў абставіны, якія змякчаюць віну". Высветлілася, што жанчына выхоўвае двух дзяцей і яна цяжарная, мае сталае месца працы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі