За данаты бабруйчаніна вінавацяць у фінансаванні тэрарызму

Дзмітрый Слук / t.me/viasna96
Дзмітрый Слук / t.me/viasna96

34-гадовы бабруйчанін Дзмітрый Слук затрыманы і змешчаны ў СІЗА №1 у Мінску. Як паведамляюць праваабаронцы "Вясны", мужчыну вінавацяць у фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці.

Слука затрымалі 10 лютага проста на мінскай вуліцы. 10 сутак ён адбыў у ізалятары на Акрэсціна, пасля чаго яго перавялі на "Валадарку". 

Яму выставілі абвінавачванне паводле арт. 290-1 Крымінальнага кодэксу (Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) за данаты арганізацыі, якую ў Беларусі прызналі тэрарыстычнай. Мужчыну пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі