Пасля дырэктараў цукровых заводаў знік кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі
Следам за дырэктарамі цукровых заводаў знік і кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрый Кірылаў, піша TUT.by.
Кампанія была заснаваная чатырама беларускімі заводамі для продажу сваёй прадукцыі. Яе офіс размяшчаецца ў Маскве. Там журналістам паведамілі, што Кірылаў з мінулага тыдня знаходзіцца ў камандзіроўцы ў Мінску.
Але па непацверджаных звестках, яго затрымалі ў рамках "цукровай справы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.