За год аб'ём замежных інвестыцый у Беларусь знізіўся на 1 млрд долараў
За год аб'ём замежных інвестыцый у рэальны сектар эканомікі Беларусі (акрамя банкаў) знізіўся на 1 млрд долараў (ці на 17,5%). Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У студзені-чэрвені 2016 года замежныя інвестары cклалі 4,7 млрд долараў. Асноўнымі інвестарамі былі суб'екты гаспадарання Расіі (больш за 50%), Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (20,5%), Кіпра (7,5%).
БелаПАН нагадвае, што за першае паўгоддзе 2015 года аб'ём замежных інвестыцый склаў 5,7 млрд долараў.
Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 3,9 млрд долараў ЗША (гэта 83% ад усіх замежных інвестыцый).