За год беларускія мытнікі затрымалі 572 кг наркотыкаў
У сераду прадстаўнікі Дзяржаўнага мытнага камітэта правялі прэс-канферэнцыю ў Мінску.
27 студзеня прадстаўнікі Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі на прэс-канферэнцыі ў Мінску распавялі пра вынікі працы мытні ў мінулым годзе і пра планы на 2015 год. Летась мытны камітэт забяспечыў паступленне ў бюджэт 45,7 трыльёнаў рублёў.
За год мытнікі затрымалі на мяжы 572 кг наркотыкаў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Полудзень.
Як паведамляла Еўрарадыё, 9 снежня мінулага года брэсцкія мытнікі затрымалі каля 330 кг гашышу. Яго везлі ў чыгуначным вагоне з Польшчы.
Летась у Беларусі ў шпіталі з перадазіроўкамі трапіў 1351 чалавек
Лукашэнка гаварыў пра спайс: З-за дурасці імкліва губляем маладое жыццё
Фота: Fotolia