За год кантрабандысты зарабілі на мігрантах ў Еўропу 6 млрд долараў

За год кантрабандысты зарабілі на мігрантах ў Еўропу 6 млрд долараў

За 2015 год кантрабандысты зарабілі на нелегальнай перавозцы мігрантаў у Еўропу ад 3 млрд да 6 млрд долараў. Такім чынам, гэты бізнэс стаў другім пасля наркагандлю, заявіў у інтэрв'ю брытанскай Independent кіраўнік Еўрапола Роб Уэйнрайт.

Паводле звестак Агенцтва ААН па справах бежанцаў, у Еўропу прыбыло больш за мільён мігрантаў. Як кажа Уэйнрайт, 90% з іх плацілі кантрабандыстам. У сярэднім кожны мігрант плаціць ад 3000 да 6000 долараў арганізатарам падарожжа. Кіраўнік Еўрапола кажа, што сеткі кантрабандных арганізацыяў, якія зарабляюць на бежанцах, раскінуліся ад Паўночнай Афрыкі да Скандынавіі. У гэтым крымінальным бізнэсе занятыя дзясяткі тысяч чалавек.

Толькі летась Еўрапол выявіў амаль 11 тысяч падазроных у дачыненні да незаконнай арганізацыі міграцыі. Гэта вытворцы падробленых пашпартоў, таксісты, якія перавозяць мігрантаў, ды іншыя асобы.

Уэйнрайт параўнаў незаконную міграцыю з наркагандлем. Пры гэтым ён адзначыў, што для перавозкі бежанцаў і паставак наркотыкаў нярэдка задзейнічаныя адны і тыя ж механізмы.

Плынь мігрантаў у Еўропу ў 2015 годзе вырасла ў выніку шэрагу ўзброеных канфліктаў, у першую чаргу ў Сірыі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі