За каментар пра намесніка генпракурора прыбіральшчыцу асудзілі на "хатнюю хімію"

За каментар у тг-канале асудзілі прыбіральшчыцу 

За каментар у тг-канале асудзілі прыбіральшчыцу  / pixabay.com

Два з паловай гады "хатняй хіміі" прысудзілі прыбіральшчыцы Наталлі Баулінай у судзе Ленінскага раёна Мінска. Таксама яна павінная заплаціць штраф у 100 базавых велічыняў (3700 рублёў), паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Суд на жанчынай адбыўся 5 снежня 2023 года. Суддзя Марына Клімчук прызнала яе вінаватай у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). Бауліна сваю віну прызнала, але на судзе адмовілася даваць сведчанні.

Судзілі жанчыну за каментар у тэлеграм-канале "Беларусь за МКАДом" ад 1 верасня. У сваім каментары яна нібыта абразіла намесніка генпракурора Сяргея Хмарука. Затрымалі яе менш чым праз месяц: вядома, што Наталлю трымалі пад вартай з 30 верасня. Пасля абвяшчэння прысуду жанчыну вызвалілі ў зале суда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі