За каментары ў Telegram двухгадовай даўніны затрымалі студэнта БНТУ
Нядаўна студэнт уласнаручна адкрыў свой нумар у Telegram
За каментары ў Telegram двухгадовай даўніны затрымалі студэнта БНТУ Кірыла Мартыновіча. У 2020-м ён пакідаў іх у некалькіх чатах, дзе заклікаў людзей да выхаду на пратэсты, і пісаў, што сам у іх удзельнічаў.
Мартыновіч — чацверакурснік БНТУ. У 2020 годзе яго акаўнт быў схаваны. Нядаўна хлопец уласнаручна адкрыў свой нумар у Telegram (стаў бачны прывязаны да яго беларускі нумар тэлефона) — па гэтым яго маглі знайсці, піша "Наша ніва".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.