Па мароз — у Віцебск, па цяпло — у Брэст. Надвор'е на першы дзень Новага Года
Новы год
Усё яшчэ не ведаеце, што надзець у навагоднюю ноч? Магчыма, прагноз надвор'я на першы дзень новага года дапаможа вам вызначыцца.
Так, у панядзелак, 1 студзеня, надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія ідуць на нас з Заходняй Еўропы. На паўночным усходзе будзе ледзь прахладней — там беларусы адчуюць уплыў паветра са Скандынавіі.
Уначы месцамі і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі — чакаем снег, мокры снег і дождж. На дарогах слізка! Удзень месцамі слабая завея.
Калі хаціце сапраўднай марознай зімы ў новы год — трэба ехаць у Віцебскую ці Магілёўскую вобласці. Там ноччу тэмпература апусціцца да 0..-7°С. А вось на паўднёвым захадзе будзе заўважна цяплей: уначы там +1..+2°С, а ўдзень да +5°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.