За недаплату агракамбінату "Дзяржынскі" на расіяніна пачалі крымінальную справу
Пракуратура Дзяржынскага раёна пачала на кіраўніка расійскай фірмы крымінальную справу. Яго падазраюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, інфармуе прэс-служба Генпракуратуры.
Па звестках праваахоўнікаў, у снежні 2015 года кіраўнік расійскай кампаніі заключыў дамову з ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі" на пастаўку мясной прадукцыі ўласнай вытворчасці. Ён нават часткова аплаціў атрыманы з Беларусі тавар. Але праводзіць канчатковы разлік, як мяркуюць у пракуратуры, расіянін не меў намеру. Шкоду, нанесеная беларускаму прадпрыемству, склала больш за 130 тысяч рублёў.