За паўгода ў Літву не дазволілі ўезд 800 беларусам

На беларуска-літоўскай мяжы / ELTA
На беларуска-літоўскай мяжы / ELTA

За паўгода ў Літву не дазволілі ўезд 800 беларусам і 150 расіянам. Пра гэта Delfi паведаміла кіраўніца Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайце. Літоўскія памежнікі палічылі, што яны ўяўляюць пагрозу для іх краіны.

Яшчэ ў пачатку 2023 года кіраўнік Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы Дарус Яўнішкіс казаў, што ў Літву з Беларусі ўязджалі не толькі тыя, каго пераследавалі ўлады, але і агенты КДБ, а таксама людзі, завербаваныя беларускімі сілавікамі. Такую ж небяспеку ўлады Літвы бачаць і цяпер. "Каля нашых межаў могуць з'явіцца ўзброеныя людзі з беларускім грамадзянствам, пад адзеннем якіх будуць хавацца тыя самыя вагнераўцы", гаварыў нядаўна прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

Літва ўзмацняе ахову мяжы з Беларуссю і Расіяй, аднак падстаў для поўнага закрыцця мяжы пакуль няма, сказаў тыдзень таму міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі