За паўгода ўдвая вырасла запазычанасць мінчан за “камуналку”
У Мінску з пачатку года ўдвая вырасла пратэрмінаваная запазычанасць насельніцтва за камунальныя паслугі. Калі на 1 студзеня сёлета яна складала 10 мільярдаў недэнамінаваных рублёў, то на сёння вырасла да 19,7 мільярда ў старых грашох. Такую інфармацыю паведаміла журналістам намеснік начальніка генеральнага дырэктара дзяржаўнага аб’яднання “Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка” Галіна Гілевіч, перадае БЕЛТА.
Па яе інфармацыі, пратэрмінаванай запазычанасцю лічацца даўгі за два і болей месяцаў.
У пачатку года ў Беларусі істотна падаражэлі тарыфы амаль на ўсе камунальныя паслугі.