За паўтара года беларусы адкрылі ў Польшчы амаль 12 тысяч прадпрыемстваў

Беларусы ў Польшчы пераважна працуюць у IT-галіне / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

Беларусы ў Польшчы пераважна працуюць у IT-галіне / pexels.com, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Ад студзеня 2022 года па канец чэрвеня 2023-га грамадзяне Беларусі адкрылі ў Польшчы 11,7 тысячы прадпрыемстваў. Пра гэта паведамляе Польскі эканамічны інстытут (ПЭІ) у сваім штотыднёвым аглядзе.

Гэта амаль чвэрць (24%) ад агульнай колькасці прадпрыемстваў, адкрытых замежнікамі ў Польшчы ў гэты перыяд.

66% новых беларускіх прадпрыемстваў у Польшчы працуе ў сферы інфармацыі і сувязі. Пераважная большасць з іх (86%) займаецца дзейнасцю, звязанай з праграмным забеспячэннем. Прафесійнай навуковай ці тэхнічнай дзейнасцю займаюцца крыху больш за 11% кампаній. Яшчэ 5% спецыялізуюцца ў будаўнічай галіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі