У Мінпрацы расказалі пра колькасць замежнікаў, якія працуюць у Беларусі
Сёлета быў спрошчаны доступ на рынак працы Беларусі замежнікам / Ілюстрацыйнае фота petrikov.by
У Мінпрацы расказалі пра колькасць замежнікаў, якія афіцыйна працуюць у Беларусі. Сёлета іх налічваецца 34 тысячы чалавек. Яны ў асноўным занятыя ў сферах паслуг і вытворчасці.
Вядома, што каля тысячы чалавек прыехалі на працу ў Беларусь з Узбекістана.
У Мінпрацы адзначаюць, што прыняцце ў 2023 годзе новай рэдакцыі закона "Аб знешняй працоўнай міграцыі" спрасціла доступ на рынак працы Беларусі замежнікам.
Тым часам у Беларусі зафіксавалі рэкордны недахоп работнікаў: "У банку вакансій заяўлена каля 130 тыс. вакансій". За апошнія гады з РБ за мяжу з палітычных матываў з'ехалі сотні тысяч беларусаў. Толькі ў сталіцы ў жніўні не хапала амаль 4 тысячы медработнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.